Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадарка ЗША Карэн Ст’юарт сустрэлася з прадстаўнікам дэмакратычнай грамадзкасьці і паведаміла пра свой кароткатэрміновы ад'езд у ЗША


Паводле ўдзельніка сустрэчы намесьніка старшыні БСДП (Грамада) Ігара Рынкевіча, К.Ст’юарт праінфармавала, што сёньня праз некалькі гадзінаў яна адбудзе ў ЗША для кансультацый. Гэта кароткатэрміновы ад’езд і ён не мяняе статуса амбасадара ЗША. Цягам некалькі тыдняў амбасадарка плянуе папрацаваць у Вашынгтоне.

Паводле Ігара Рынкевіча, амбасадарка заявіла, што палітыка ЗША адносна Беларусі не мяняецца і амэрыканскі бок патрабуе вызваленьня ўсіх палітвязьняў і захаваньня правоў чалавека, што дало б магчымасьць распачаць дыялёг амэрыканскага боку з афіцыйным Менскам.

Амбасадарка прыйшла на сустрэчу ў беларускай вышыванай кашулі. Паводле І.Рынкевіча, яна падкрэсьліла, што ўлюбёная ў беларускі народ і ягоныя традыцыі. І апошнія крокі на пачатку сакавіка былі прадыктаваны менавіта тым, што ня вызвалены Аляксандар Казулін і няма пэўнасьці, што гэта можа адбыцца найбліжэйшым часам.

Амбасадарка ЗША ад’яжджае, але яна ня выключыла, што зробіць прыпынак у Брусэлі.

Прадстаўнікі дэмакратычнай грамадзкасьці, якія бралі ўдзел у сустрэчы, падкрэсьлілі важнасьць правядзеньня ўзгодненай палітыкі ЗША і Эўразьвязу адносна Беларусі. У амбасаду былі запрошаныя Анатоль Лябедзька, Юры Губарэвіч, Алена Скрыган, Зьміцер Дашкевіч, Ігар Рынкевіч, Аляксей Шэін, і Юлія Казуліна

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG