Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Начная аБЛОГа” – 11 сакавіка


Агляд беларускага сеціва.


На форумах сайту "Хартыя'97" камэнтуюць заяву прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша, які назваў адмову выпусьціць на волю палітзьняволенага Аляксандра Казуліна праявай зьверства. Камэнтары:

"Лепш бы за салдатамі на Гуантанама сачыў як сьлед";

"А вы, таварыш, за Лукашэнкам самі дагледзіце?";

"Я не вялікі прыхільнік Буша, але вымушаны зь ім пагадзіцца";

"Адмова выпусьціць на волю Казуліна – гэта не прыкмета зьверства. Гэта боязь выпусьціць на волю небясьпечнага для сябе суперніка".

У суполцы by_politics чытачы камэнтуюць інфармацыю парталу “Тэлеграф” пра тое, што лідэр руху "За Свабоду!" Аляксандар Мілінкевіч ня ведае, што будзе рабіць, калі на Дзень Волі 25 сакавіка на вуліцы выйдуць 100 тысяч чалавек. Водгукі:

"А ці ён ведае, што будзе рабіць, калі ўвогуле ніхто ня выйдзе?";

"Вы б хацелі, каб Мілінкевіч заявіў пра сцэнар захопу ўлады, і яго б пасадзілі?";

"Нармальны адказ на крэтынскае пытаньне "што вы будзеце рабіць, калі здарыцца тое-чаго-ня можа-быць?";

"Папросіць усіх разысьціся і сабрацца заўтра";

"Ня важна, што ён адказаў у інтэрвію. Важна, што ён зробіць насамрэч".

Блогер e-ndrus публікуе ў сваім дзёньніку пераклад кавалку матэрыялу сайту poynter.org, прысьвечанага тэндэнцыям у сучаснай журналістыцы. Паводле сайту, інтэрнэт робіцца найгалоўнай крыніцай інфармацыі. e-ndrus цытуе камэнтар прафэсара Майкла Ўільямза (Michael Williams) з Унівэрсытэту Мэрылэнду: "Тыя навінныя арганізацыі, якія працягваюць лічыць свае друкаваныя ці вяшчальныя прадукты важнейшымі, цэляць не туды і могуць прайграць у сваім бізнэсе. Каб выжыць і перамагаць, трэба пераключыць арганізацыйныя і прафэсійныя прыярытэты (на мабільныя і онлайнавыя плятформы)". e-ndrus робіць фокус на Беларусь: "Што толку фундаваць процьму газэтак, якія фіг ведае як, зь якой якасьцю друкуюцца, і практычна ніколі не даходзяць да адрасата (асабліва ў рэгіёнах). Больш таго, газэткі цяпер - гэта кампіляцыі таго, што ўжо было ў сеціве. ... Асабіста я веру ў неабходнасьць мэтанакіраванай працы ў сеціве. Каб нашыя сайты рабіліся больш прафэсійнымі, якаснымі і разнастайнымі. ...Інтэрнэт не задушыш. Хай паспрабуюць. Вось тады на плошчу выйдзе ня 10 тыс".

У беларускім сеціве ідзе кампанія звароту да ўладальнікаў камунікацыйнай сыстэмы "Скайп" па замене чырвона-зялёнага сьцяжку на бел-чырвона-белы.

Блогер Войша Мілавід віншуе ў сваім дзёньніку стваральнікаў сайту "Народныя навіны Віцебску": "Паводле супэр-запыту "news" пошук Ґуґля выдае пасьля Сі-эН-эН, Бі-Бі-Сі й Ґуґле-ньюз на чацьвертай пазыцыі "Народныя навіны Віцебска". :) Мае віншаваньні віцебчуком і Сяржуку Серабро! :)" (стваральніку рэсурсу).

У беларускім сеціве камэнтуюць фотавыяву расейскай шакалядкі, апублікаваную блогерам av-matat. На этыкетцы са складам прадукту замест слова "бялкі" стаіць слова "вавёркі". "Вавёркі – 9,3 %". Камэнтар ў блогу r-a-t--k-i-n-g:

"А я-та думала, як мне сесьцi на дыету й адмовiцца ад таго, што так люблю...

Проста дастаткова даведацца склад!)))".
XS
SM
MD
LG