Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску судзяць банду былых міліцыянтаў


У абласным судзе пачалі разьбіраць справу злачыннай групоўкі – гэтак званай "банды Рынаса", якая цягам 12 год займалася рабаўніцтвамі, вымагальніцтвам і выкраданьнем людзей.


На лаве падсудных апынуліся 23 чалавекі – пераважна былыя міліцыянты й спартоўцы.

Для іх у залі суду ўсталявалі адмысловую клетку, бо звычайная лава падсудных – закратаваны кут для невялікай колькасьці ўдзельнікаў працэсу, – фізычна не змагла зьмясьціць такую колькасьць падсудных.

Яшчэ трое ўдзельнікаў "банды Рынаса" знаходзяцца ў міжнародным вышуку.

Супраць падсудных распачата 110 крымінальных спраў, зьмешчаных у 43 тамах. Яшчэ па дзевяці крымінальных справах праводзіцца расьсьледаваньне.

Чакаецца, што судовы працэс будзе працягвацца некалькі месяцаў. У першы дзень на час пасяджэньня былі прынятыя беспрэцэдэнтныя меры бясьпекі: будынак суду быў ачэплены ўзброенымі міліцыянтамі, а на ўваходзе усіх правяралі мэталашукальнікам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG