Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіста з Мастоў дапыталі ў гарадзенскім КДБ


Актывіста руху “За свабоду” з Мастоў Алеся Зарамбюка дзьве з паловай гадзіны дапытвалі ў гарадзенскім КДБ.


Яго папярэдзілі аб крымінальнай адказнасьці за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах і іх арганізацыю . Алесь адмовіўся гаварыць, пакуль ня выключаць відэакамэру.

Паводле А.Зарамбюка, допыт праводзіў капітан Жывушка, пры ім быў стажор. Афіцэра цікавіла, апроч іншага, дзейнасьць руху “За свабоду”, стаўленьне Зарамбюка да лідэра руху Аляксандра Мілінкевіча.

Падпісваць занатаваныя адказы актывіст адмовіўся. Перад допытам яму зрабілі асабісты догляд.
XS
SM
MD
LG