Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чыноўнікі праігнаравалі Другі сацыяльны форум <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


Фота: БелаПАН

Фота: БелаПАН

11 сакавіка ў Менску ў памяшканьні Міжнароднага адукацыйнага цэнтра сабраліся каля сотні дэлегатаў сацыяльнага форуму ад рэгіянальных аб’яднаньняў прадпрымальнікаў, донараў, ліквідатараў-чарнобыльцаў.


Яны абмеркавалі сытуацыю, у якой апынуліся пасьля адмены сацыяльных льготаў. Бліжэйшым часам дамовіліся стварыць міжнародную экспэртную камісію, каб даць ацэнку мэдпрэпаратам айчыннай вытворчасьці і якасьці мэдычных паслуг.

Соф'я Мецяшова (фота - БелаПАН)
На форуме было шмат эмацыйных выступаў. Соф’я Мецяшова гаварыла ад імя слуцкіх прадпрымальнікаў. Яна 28 гадоў адпрацавала настаўніцай, а потым занялася прадпрымальніцтвам. Цяпер пэнсіянэрка павінна заплаціць каля трох мільёнаў рублёў запазычанасьці ў фонд сацыяльнай абароны.

“Пакуль я даказваю, што я маю рацыю, мне суды даюць штрафныя санкцыі. На сёньняшні дзень я вінная ўжо больш за тры мільёны. І мяне пазбаўляюць працоўнага месца, каб я не магла нават фонду заплаціць”.

Удзельнікі асудзілі дзяржаўныя сродкі інфармацыі за асьвятленьне акцый прадпрымальнікаў, якое яны палічылі тэндэнцыйным. Яны прагназуюць, што ўказ № 760 пацягне за сабой ня толькі беспрацоўе, але й масавую эміграцыю.

Доўга абмяркоўвалі нізкую якасьць мэдычных паслугаў у Беларусі. Казалі пра тое, што прэпараты айчынай вытворчасьці ня толькі малаэфэктыўныя, але й выклікаюць алергічныя рэакцыі. Ліквідатар зь Віцебску Анатоль Гнеўка прапанаваў стварыць міжнародную экспэртную камісію, каб праверыць на якасьць прэпараты, якія выпісваюцца насельніцтву, а таксама даць ацэнку якасьці мэдычных паслугаў.

“У нас два бюджэты дзяржаўныя! Чаму мы маўчым?! Давайце працаваць разумна, пісьменна і дабівацца сваіх інтарэсаў, сваіх ільготаў законным шляхам. Толькі разам мы зможам усіх перамагчы!”

Дэлегаты ад прадпрымальнікаў паведамілі, што пройдуць 25 сакавіка асобнай калёнай і пад сваімі сьцягамі, якія цяпер распрацоўвае адмысловая камісія.

Гаворыць Алесь Таўстыка:

“Нас будзе шмат, і мы будзем са сьцягамі. У нас, хутчэй за ўсё, будуць свае сьцягі, свае транспаранты. Мы будзем ісьці сваёй калёнай”.

Ніхто з чыноўнікаў, запрошаных арганізатарамі, на сход не прыйшоў.

Віктар Гарбачоў бярэ ўдзел у працы Форуму (фота - БелаПАН)

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG