Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Фашысцкія прастытуткі публічнага дома Троцкага…”


Пра што пісалі беларускія газэты 11 сакавіка ў розныя гады мінулага.


Пад рубрыкай “Нашы парады” “Беларуская вёска” ў 1928 годзе раіць, як лягчэй мыць падлогу: “Каб аблегчыць працу, трэба рабіць так: паліць падлогу вадою, а пасьля пасыпаць пілавіньня ад дрэва, а затым венікам добра расьцерці падлогу, прычым змочанае пілавіньне добра адмые гразь. Потым яшчэ паліць падлогу вадою, насыпаць пілавіньня і пачакаўшы, зьмесьці яго. Падлога ўжо будзе сухая і чыстая. Пілавіньнем можна карыстацца адным час-ад-часу падсыпаючы да яго сьвежага”.

“Віцебскі пролетарый” у 1938 годзе друкуе рэзалюцыю агульнагарадзкога мітынгу лекараў: “Гэта яны — бандыты ад медыцыны, фашысцкія прастытуткі публічнага дома Троцкага, Бухарына, Рыкава і Ко па заданню пражжонага авантурыста Ягоды забілі непахісных большэвікоў з ленінска-сталінскай гвардыі — таварышаў Менжынскага і Куйбышэва, вялікага пролетарскага пісьменніка Аляксея Максімавіча Горкага. Няма і не можа быць літасці ўрачам-атрутнікам, рыхтаваўшым у сваіх “навуковых лабараторыях” смяротныя яды для атручвання лепшых сыноў нашай радзімы”.

* Пад рубрыкай “Ну і ну!” “Вечерний Минск” у 1988 годзе паведамляе зь менскага крэматорыю: “Як растлумачыць зьяўленьне ў зале гэтай установы, дзе адбываюцца жалобныя цырымоніі, унікальных блянкаў-“водгукаў”, якія ляжаць на століку каля ўваходу?.. Уяўляеце? Стаіць ля століка чалавек, які правёў у апошні шлях каго-небудзь са сваіх блізкіх, і пакутліва думае — якую ацэнку выставіць у блянк: “добра” ці “здавальняюча”?”
XS
SM
MD
LG