Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Алехно капіюе Білана"...


Агляд некаторых публікацый у недзяржаўным друку


У артыкуле “Алехно капіюе Білана” на старонках “Комсомольской правды в Белоруссии” – прагнозы вынікаў музычнага конкурсу «Эўрабачаньне”. Паводле газэты, шансаў зьдзівіць Эўропу беларусы ня маюць. Артыкул з назвай «Менскія школьнікі глядзяць відэа пра забойства дзяўчыны» - пра відэастужку, папулярную цяпер у падлеткаў.

Яны перапісваюць яго праз мабільныя тэлефоны. На стужцы – забойства дзяўчыны натоўпам людзей. Таксама газэта паведамляе пра лёс беларускага хлопчыка, народжанага ў Польшчы. Павал невылечна хворы, яго кінула маці - беларуска. Лёс бацькі таксама невядомы, і некаторы час улады Беларусі і Польшчы вырашалі, дзе Паўлу будзе лепей і якое грамадзянства яму мець.

Газэта “Наша слова” друкуе заклік старшыні Таварыства беларускай мовы Алега Трусава да настаўнікаў Беларусі падтрымаць агульнанацыянальную дыктоўку напярэдадні 90-х угодкаў БНР. Таксама газэта выкладае прапановы на тэксты дыктоўкі – у прыватнасьці, гэта тэксты “Магутны Божа” і “Дудка беларуская”. Артыкул Сымона Барыса “Беларусы дасьледуюць зямлю” грунтоўна, падрабязна і наглядна апавядае пра вядомых беларускіх падарожнікаў і дасьледчыкаў, якія зрабілі шэраг сусьветных адкрыцьцяў. Распавядае рэдактар газэты Станіслаў Суднік:

“Тут усё ёсьць пра тых, чыімі імёнамі названыя геаграфічныя пункты, хто куды езьдзіў, хто што адкрыў, пра тое, што менавіта беларуса адкрыў старажытны Бабілён... Рыла Максімілян Станіслаў, Ваўкавыскі павет... Прафэсар філязофіі, стаў адкрывальнікам і першым дасьледчыкам старажытнага Бабілёна. У 1841 годзе”.

Слуцкі “Інфа Кур’ер” паведамляе вынікі Першынства Беларусі па гандболе сярод дзяўчат. Першынства праходзіла днямі ў Слуцку. За перамогу змагаліся 8 камандаў. З лікам 24:25 перамаглі мінчанкі. На другім месцы – гандбалісткі са Слуцку.

XS
SM
MD
LG