Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарговы грамадзкі рэдактар "Свабоды" – Вольга Карач зь Віцебску.


Восьмага сакавіка мы дамовіліся з Вольгай Карач, што яна будзе чарговым грамадзкім рэдактарам тыдня на Радыё Свабода. На пытаньне, ці лічыць яна гэты дзень сьвятам, Вольга адказала катэгарычным “не”. А на прапанову сказаць колькі словаў пра сябе, даслала вось гэтую самаанкету:

• нарадзілася ў Віцебску ў 1979 годзе ў рабоча-сялянскай сям’і;

• скончыла школу з залатым мэдалём;

• нягледзячы на палітычны ціск, скончыла Віцебскі дзяржаўны ўнівэрсытэт з чырвоным дыплёмам;

• праз два гады стала адзіным у 24-м скліканьні дэмакратычным дэпутатам гарадзкога Савету, перамогшы двух вядомых супернікаў адразу ў першым туры пад лёзунгам “Добры дэпутат – дэпутат, якая замужам”;

• была звольненая з палітычных матываў у 2004 годзе са школы нумар 27, дзе выкладала ангельскую мову;

• паэт, журналіст, самы вядомы ў Віцебску чалавек пасьля Лукашэнкі;

• выбіла з гарадзкога бюджэту 400 мільёнаў рублёў на асфальтаваньне вуліц сваёй акругі;

• чыноўнікі Віцебскай ЖКГ пужаюць яе імем нанач сваіх дзяцей і ўнукаў – яна прымусіла камунальнікаў усяго гораду зноў прыбіраць пад’езды пасьля 15-гадовага перапынку;

• пастаянны герой міліцэйскіх зводак аб здарэньнях, дзе яе сустрэчы фігуруюць паміж знаходкамі снарадаў і згонамі аўтамабіляў, яна сталая гераіня чутак, распусканых віцебскім КДБ – то яна снайпэр, то яна мае дом на 700 квадратаў у межах гораду і 56 аўтамабіляў, то яна мужчына 54-х год;

• бачыць кожнага наскрозь.
XS
SM
MD
LG