Лінкі ўнівэрсальнага доступу

М.Аўтуховіч: Правесьці міжнародную экспэртызу крымінальных справаў


Палітвязень Мікалай Аўтуховіч распаўсюдзіў у СМІ адкрыты ліст, у якім прапануе правесьці міжнародную экспэртызу спрэчных крымінальных справаў.


У лісьце М.Аўтуховіч піша, што “беларуская прававая сыстэма перастала абараняць простага чалавека”. “Простыя людзі перасталі мець якія-колечы правы, і ў турме можа апынуцца любы невінаваты чалавек”.

Аўтуховіч зазначае, што “дзяржава пастаянна мяняе правілы гульні, думаючы аб папаўненьні казны, а не пра лёсы сваіх грамадзянаў. Шматлікія ўказы і дэкрэты, падмяняючы сабой законы, уціскаюць правы чалавека, разбураюць асноўныя прынцыпы Канстытуцыі. Многія законы ўступаюць у дзеяньне “заднім парадкам” і маюць адваротную сілу”.

Палітвязень паведаміў, што мяркуе даслаць свой ліст у праваабарончыя арганізацыі, а таксама ў амбасады.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG