Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебскі грамадзкі камітэт патрабуе вызваленьня С.Парсюкевіча


Грамадзкі камітэт падтрымкі Сяргея Парсюкевіча, створаны віцебскімі паплечнікамі 8 лютага гэтага году, распаўсюджвае зварот да ўсіх жыхароў Беларусі з просьбай далучыцца да патрабаваньняў пра вызваленьне арыштаванага прадпрымальніка.


У звароце выкладзеныя патрабаваньні грамадзкага камітэту: спыніць распачатую супраць Парсюкевіча крымінальную справу, неадкладна вызваліць яго зь Менскага сьледчага ізалятару, дзе яго утрымліваюць паводле распараджэньня пракуратуры, ініцыяваць службовую праверку працы сьледчага Дзьмітрыя Разанкі і пакараць за перавышэньне службовых паўнамоцтваў прапаршчыка Аляксандра Дулуба, які зьбіў арыштаванага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG