Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Меру стрыманьня С.Парсюкевічу пакінулі бязь зьмены


Пракуратура Маскоўскага раёну Менска пакінула бязь зьмены меру стрыманьня для віцебскага прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча, якога затрымалі паводле абвінавачаньня ў нападзе на міліцыянта. Пра гэта паведаміла адвакатка Вера Страмкоўская, якая абараняе прадпрымальніка.


“Пракуратура спасылаецца на тое, што артыкул, паводле якога абвінавацілі майго падабароннага, прадугледжвае значнае пакараньне — да 6 гадоў пазбаўленьня волі”, — паведаміла Вера Страмкоўская. Да канца дня адвакатка спадзяецца сустрэцца зь Сяргеем Парсюкевічам у сьледчым ізалятары.

Нагадаем, падчас адбыцьця адміністрацыйнага арышту за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў зь Сяргеем Парсюкевічам адбыўся інцыдэнт. Як сьцьвярджаў прадпрымальнік, яго зьбіваў міліцыянт. “Калі б я не паклікаў на дапамогу, мяне маглі б забіць”, — распавёў на волі Сяргей Парсюкевіч. Паводле С.Парсюкевіча, крымінальную справу супраць яго завялі, каб апраўдаць незаконныя дзеяньні супрацоўніка міліцыі. Затрымалі прадпрымальніка 4 сакавіка пасьля допыту ў пракуратуры.


XS
SM
MD
LG