Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэсавая канфэрэнцыя пад наглядам спэцназу


Выкарыстаньне супрацоўнікаў ДАІ супраць дэманстрантаў было наўмыснай правакацыяй уладаў. Пра гэта заявілі на прэсавай канфэрэнцыі падазраваныя і абвінавачаныя ў крымінальнай справе паводле падзеяў 10 студзеня, якія правялі прэсавую канфэрэнцыю.


“Усе абвінавачаныя адбылі адміністрацыйныя арышты. Таму мы лічым такія дзеяньні захопам закладнікаў для торгу з Эўразьвязам”, — так пракамэнтаваў крымінальную справу сябра незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт“ Уладзімер Сяргееў.

У справе, якую завялі супрацоўнікі міліцыі, 14 абвінавачаных. Двое зь іх, Аляксей Бондар і Алесь Стральцоў, яшчэ не былі ў сьледчага на прад’яўленьні абвінавачаньня.

Прэсавая канфэрэнцыя праходзіла ў штаб-кватэры Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

На ўваходзе ў будынак, дзе месьціцца офіс АГП, дзяжурыла вялікая колькасьць байцоў спэцназу міліцыі. Пасьля таго як Аляксей Бондар і Алесь Стральцоў патэлефанавалі кіраўніку сьледзтва і паабяцалі зьявіцца на допыт, спэцназаўцы сышлі.
XS
SM
MD
LG