Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўстрыйскія топ-мэнэджэры бачаць у Беларусі рынак будучыні


Каля 31% аўстрыйскіх прадпрымальнікаў цягам бліжэйшых гадоў хочуць інвэставаць свае грошы ў Расею, Беларусь ды Ўкраіну.


Гэта дадзеныя апошняга апытаньня групы мэнэджмэнту і кансалтынгу A.T. Kearney і Інстытуту бізнэсовага кіраўніцтва Венскага эканамічнага ўнівэрсытэту.

Паводле Курта Освальда, экспэрта-кансультанта групы A.T. Kearney ў галіне кіраваньня бізнэсам, значная частка апытаных аўстрыйскіх топ-мэнэджэраў называе “Расею, Беларусь ды Ўкраіну рынкамі будучыні”.

Амаль кожны другі з апытаных прадпрымальнікаў дасягнуў за апошнія пяць гадоў на рынках Усходняй Эўропы 10% росту гандлёвага абароту.

Паводле прагнозаў да 2012 г. рост абароту аўстрыйскага бізнэсу ў замежжы ўздымецца на пяць пунктаў — да 76%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG