Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы абвінавачаны ў справе за мітынг 10 студзеня


21-гадовы Антон Койпіш зьвінавачаны ў парушэньні парадку і ў актыўным удзеле ў мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня ў Менску.


Сярод іншага хлопцу інкрымінуецца перакрыцьцё праспэкту Незалежнасьці. Антону Койпішу пагражае да трох гадоў зьняволеньня, а ў найлепшым выпадку – штраф. Антон Койпіш атрымаў паведамленьне пра адлічэньне з чацьвертага курсу мэханіка-матэматычнага факультэту БДУ. Антон Койпіш – чатырнаццаты чалавек, які фігуруе ў крымінальнай справе, заведзенай у сувязі зь менскімі падзеямі 10 студзеня 2008 году.


XS
SM
MD
LG