Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гумарэскі “Ленінскага кліча” пройдуць лінгвістычную экспэртызу


Судзьдзя Чавускага суду Алена Каралько абвясьціла перапынак у разглядзе адміністрацыйнай справы паводле пазову рэдактара недзяржаўнай крычаўскай газэты “Вольны горад” Сяргея Няроўнага й заснавальніка гэтага выданьня Ўладзімера Кудраўцава.


Судзьдзя пастанавіла накіраваць гумарэскі, якія сталіся нагодай для суду, на лінгвістычную экспэртызу. Яе правядзе кандыдат філялягічных навук Аксана Шчарбакова. Экспэртыза будзе доўжыцца каля месяца.

Ад 2005 да 2007 году гэтыя гумарэскі амаль штосуботы друкаваліся ў газэце крычаўскага райвыканкаму “Ленінскі кліч”. Пісалі іх рэдактарка раёнкі Тацяна Іўкіна, яе намесьнік Уладзімер Далецкі, а таксама карэспандэнты выданьня Аляксандар Гаўрыленка ды Аляксей Іваноў.

У гумарэсках апісвалася дзейнасьць крычаўскіх апазыцыйных палітыкаў, грамадзкіх актывістаў ды журналістаў недзяржаўных выданьняў. Прозьвішчы пэрсанажаў гумарэсак скажаліся да мянушак, за якімі пазнаваліся канкрэтныя людзі. Абыгрываліся таксама факты зь іхняга асабістага жыцьця.

XS
SM
MD
LG