Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Васіль Сёмуха: «Дзень Волі – гэта сьвята душы»!


Праз тры тыдні надыдуць 90-я ўгодкі стварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Як лепей адзначыць беларусам Дзень Волі? Чым ёсьць для іх 25 сакавіка? На гэтыя пытаньні сёньня адказвае беларускі перакладчык Васіль Сёмуха.


Сёмуха: “Трэба быць у гэты дзень шчасьлівым, вясёлым, радасным!!! Радавацца, што сьвята – ёсьць! Радавацца, што чалавек – жыве! І...ўсё прыходзіць, усё прыходзіць само! Трэба проста сьвяткаваць і запрашаць сваіх знаёмых далучацца да гэтага сьвята таксама. Бо гэта – вялікае сьвята. Сьвяткаваць: выпіць гарэлкі, ды схадзіць да дзевак, калі гэта мужчына, ці схадзіць да хлопцаў, калі гэта дзяўчына... Карацей, як сьвяткуюцца ўсе сьвяты. Як Новы год сьвяткуецца, прыкладам, як сьвяткуецца Жаночы дзень...
Дзень Волі ёсьць Дзень Волі. Усялякія атрыбуты выпрацоўваюцца не так вось, па схеме, як там нешта вось рэкамэндуецца, а трэба сьвяткаваць з году ў год і традыцыя ўстановіцца. Выпіць, пасьпяваць, патанчыць, адпачыць, - як кажуць, адчуваць сьвята душы... Калі сьвята ў душы, чалавек заўсёды знойдзе як яго адсьвяткаваць, як адзначыць. Гэта ўсё – суцэльная імправізацыя ў кожнага чалавека. Калі ён рады, ён шчасьлівы, ён знойдзе нейкую акрасу і для душы”.

Карэспандэнтка: “Для Вас асабіста гэтае сьвята ёсьць чым?”

Сёмуха: “Колькі ведаю, - гадоў 20, - гэта і ёсьць сьвятам душы. Гэта – многа”.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG