Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Уліцёнак размаўляе з Франакам Вячоркам пра стасункі нацыянальных палітычных сілаў і культурніцкага асяродку.



Вячорка: “Калі ўлады прыціскаюць мову, то асноўны прыцэл беларускіх нацыянальных палітычных сілаў мусіць рабіцца на культуры. У прыватнасьці Партыя БНФ актыўна займаецца прамоцыяй беларускае літаратуры, беларускае музычнае культуры, беларускага мастацтва.

Да 25 сакавіка мы рыхтуем зборнік маладых музыкаў “Незалежныя”. У красавіку-траўні – першую ў нашай гісторыі незалежную мультымэдыйную энцыкляпэдыю па гісторыі Беларусі, у прыватнасьці пра БНР”.

Уліцёнак: “На апошнім зьезьдзе асноўны закід Вінцуку Вячорку рабіўся ў тым, што ён, маўляў, ператварыў Партыю БНФ у грамадзка-культурны цэнтар…”

Вячорка: “На мой погляд гэта вельмі класна. Таму што якраз такі многім беларускім палітыкам не хапае нават элемэнтарнае культуры. А менавіта грамадзкі культурны цэнтар здолее культуру распаўсюдзіць. Прычым культуру як альтэрнатыўную, так і клясычную.

У Фронце сабрана цэлая плеяда лідэраў беларускага культурніцкага руху. Толькі паслухаць прозьвішчы: Марачкін, Супрановіч, Патаранскі, Цыркуноў, Купава, шэраг іншых. Гэта тыя людзі, кожны зь якіх можа сьмела прэтэндаваць на міністра культуры праз год-два, калі лясьне рэжым Лукашэнкі”.

Уліцёнак: “Сучасная палітызаваная моладзь ня дужа, аднак. Шануе старэйшых таварышаў. Зь ліку творцаў таксама…Ці ня згодны?”

Вячорка: “Любое дзеяньне павінна падмацоўвацца досьведам і прафэсіяналізмам. Моладзь можа прадэманстраваць волю, ініцыятыўнасьць, адказнасьць, прарыўнасьць і дынаміку, а старэйшыя – аўтарытэт і падмурак для гэтага”.

Уліцёнак:
“Давайце, Франак, узгадаем, напрыклад, колькі высілкаў прыклалі нядаўна выбітныя гарадзенскія навукоўцы, творцы дзеля выратаваньня гісторыка-культурнай спадчыны. Як зрэагавала на тое грамадзянская свядомасьць?”

Вячорка:
“За акцыі ў Горадні я сам быў двойчы асуджаны. Але без публікацый Смаленчука, тэкстаў Харэўскага ня меў бы тэарэтычнай баз для цьвярозага асэнсаваньня важнасьці гэтае абароны і не паехаў бы туды.

Франак Вячорка - назаўтра пасьля 90-х угодкаў БНР ён будзе сьвяткаваць сваё 20-годзьдзе. У 2005-м скончыў падпольны Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа. З 2005 па 2008 вучыўся на факультэце журналістыкі БДУ, з трэцяга курса якога 18 лютага 2008 году пасьля 15-суткавага арышту за “нецэнзурную лаянку” быў адлічаны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG