Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра гэта гаворыцца ў супольнай заяве “Газпрому” і “Нафтагазу Ўкраіны” , зробленай сёньня пасьля тэлефонных перамоваў кіраўнікоў гэтых кампаній Аляксея Мілера і Алега Дубіны.


Бакі дамовіліся, што пастаўкі газу з пачатку году па 1 сакавіка будуць цалкам аплочаны “Нафтагазам Украіны” паводле існай на пачатак году схемы паставак.

У заяве таксама адзначаецца, што транзыт расейскага газу эўрапейскім спажыўцам робіцца ў поўным аб’еме, абмежаваньні паставак для спажыўцоў Украіны зьнятыя.

“Газпром” пачаў скарачаць пастаўкі газу ва Ўкраіну з 3 сакавіка, ўвечары 4 сакавіка аб’ем паставак быў скарочны напалову.
Сёньня “Нафтагаз Украіны” паведаміў, што пачне забіраць газ, які “Газпром” пастаўляе ў Эўропу праз Украіну.

"Газпром" увёў абмежаваньне паставак ва Ўкраіну з-за доўгу "Нафтагазу Украіны". У лютым гэтая ўкраінская кампанія аплаціла газавыя пастаўкі, але не пачала аплочваць газ, пастаўлены сёлета.

Нагадаем, што летась "Газпром" пагражаў са жніўня скараціць пастаўкі газу ў Беларусь з прычыны неаплаты беларускім бокам паставак за першае паўгодзьдзе. Паводле распараджэньня Аляксандра Лукашэнкі доўг быў пагашаны і пастаўкі працягваліся ў поўным аб'ёме.
XS
SM
MD
LG