Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь губляе грошы ад рашэньня “Газпрома”


Зьмяншэньне паставак газу на Украіну часткова закранула і Беларусь. Пра гэта сёньня заявіў генэральны дырэктар “Белтрансгазу” Уладзімер Маёраў у інтэрвію БелТА


Ён паведаміў, што частка расейскага газу, які ідзе на Украіну, транзытам праходзіць праз Беларусь. “Цяпер ёсьць некаторае скарачэньне транзыту, але нязначнае,” - сказаў спадар Маёраў. Аднак канкрэтных лічбаў ён не назваў.

“Мне не хацелася б распальваць гэтае пытаньне”, – сказаў Уладзімер Маёраў. І дадаў, што размова ідзе пра ўпушчаны прыбытак “Белтрансгазу” ад транзытных паслугаў.

Што тычыцца паставак газу на Беларусь, дык, паводле спадара Маёрава, яны ажыцьцяўляюцца ў поўным аб’ёме, а разьлікі робяцца згодна з падпісаным кантрактам.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG