Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: Міліцыя цікавіцца выбарчымі сьпісамі апазыцыі


Увечары 4 сакавіка міліцыянты спынілі аўтамабіль, на якім са сталіцы з паседжаньня Палітрады аб’яднаных дэмакратычных сілаў вярталіся ў Горадню кіраўнікі абласных партыйных структураў: Юры Істомін (АГП), Сяргей Мальчык (партыя БНФ) і Віктар Сазонаў (БСДГ).


На шашы Менск-Горадня прыблізна за дваццаць кілямэтраў ад Шчучына зь міліцэйскай машыны, якая спынілася, апярэдзіўшы “опэль” спадара Сазонава, выскачылі міліцыянты і затрымалі апазыцыянэраў.

Як паведаміў нам Юры Істомін, іх даставілі ў Шчучынскі РАУС, сказаўшы, нібыта будуць шукаць фальшывыя грошы. Міліцыянты пільна абшукалі машыну, агледзелі ўсе асабістыя рэчы, зьмесьціва кішэняў і кашалькоў затрыманых. Але найбольш іх цікавілі дакумэнты, сьпісы кандыдатаў ад аб’яднанай апазыцыі на будучыя парлямэнцкія выбары ў гарадзенскіх акругах, паперы для рэгістрацыі партыйных структураў. Міліцыянты зрабілі копіі гэтых дакумэнтаў. Як паведаміў спадар Істомін, затрыманых адпусьцілі праз тры гадзіны сорак хвілінаў.


XS
SM
MD
LG