Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Адзін сьвет-2008” у Горадні


Сёньня ў 12 гарадох сьвету, сярод якіх, прынамсі, Брусэль, Бухарэст, Любляна і беларуская Горадня, распачынаецца фэстываль дакумэнтальных фільмаў “Адзін сьвет-2008”. Гэта імпрэза прысьвячаецца абароне правоў чалавека.


У Горадні фэстываль пачнецца паказам дакументальнай стужкі “Свабодная Куба”. Правадніком па сёньняшняй Кубе стаў Асвальда Пая Сардзінас – знакаміты кубінскі дысідэнт, лідэр Руху Варэла, скіраванага на негвалтоўнае патрабаваньне грамадзянскіх правоў.

Усе фільмы, якія будуць паказаныя ў Горадні, перакладзеныя на беларускую мову. Іх паказ арганізоўвае гарадзенская філія Руху “За Свабоду”.

XS
SM
MD
LG