Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Конкурсам зацікавілася беларуская пракуратура”


Перадача "Цытаты мінулага" Вось на што зьвяртала ўвагу прэса 5 сакавіка ў розныя гады мінулага


“Наша Ніва” на гэтым тыдні 1908 году працягвае антыалькагольную тэму: “У Швэціі так сама многа зроблена проціў пьянства. 100 гадоў таму назад швэды найбольш за ўсіх пілі гарэлкі, было 170 тысяч шынкоў, і на кожнаго жыцеля прыходзілася 46 кварт спірту; цяпер жэ толькі 131 шынок на ўсё царства, і на кожнаго чалавека прыходзіцца ў год меней літра (кварты). Гэта таму, што народу ёсць гдзе забаўляцца апроч шынкоў”.

“Мы, студэнты, часта наведваем майстэрні па запраўцы шарыкавых ручак, — ліст такога зьместу друкуе ў 1968 годзе “Вячэрні Мінск”. — Абслугоўваюць тут вельмі дрэнна. Па-першае, запраўляюць шпяні пастай няпэўнага колеру. Па-другое, паста вельмі вадкая і выцякае… Асабліва незразумела, чаму кошт запраўкі аднаго шпяня 10 капеек, а двух новых — 17. Яўная бязглуздзіца, ці не так? Мы спрабавалі знайсці формулу, па якой разлічаны гэтыя расцэнкі. Перагартаўшы горы падручнікаў, адказу не атрымалі”.

* “Белорусская деловая газета” ў 1998 годзе піша пра акцыю “Маладога фронту”: “Гаворка ідзе пра конкурс маладога стралка, які адбыўся 1 сакавіка ў Менску і быў прысьвечаны Лі Гарві Освальду. У гэтым вельмі сымбалічным мерапрыемстве бралі ўдзел 56 чалавек, сярод якіх былі актывісты як “Маладога фронту”, так і іншых палітычных арганізацыяў. Удзельнікі акцыі стралялі з пнэўматычнай вінтоўкі па мішэнях, аднак конкурсам зацікавілася беларуская пракуратура”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG