Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць “Начной Свабоды” – кандыдат мэдычных навук, вядучы навуковы супрацоўнік Рэспубліканскага цэнтра анкалёгіі Павал Маісееў. Ягоная спэцыялізацыя – анкалягічныя хваробы лёгкіх.


Соўсь: У Беларусі рак лёгкіх у мужчынаў займае першае месца у структуры анкалягічных хваробаў. Чаму менавіта ў мужчынаў?

Маісееў: Цяжка сказаць – чаму менавіта ў мужчынаў, але я тут павінен удакладніць, што гэта тычыцца ня толькі беларускіх мужчынаў, але і ва ўсім сьвеце. Мабыць, у іх больш цяжкі лёс – мужчыны маюць такую вельмі дрэнную звычку – тытунь. Большасьць мужчын курыць і курыць шмат, а курэньне выклікае 30 працэнтаў анкалягічных захворваньняў.

Соўсь: А Вы самі курыце?

Маісееў: Не, ніколі.

Соўсь
: Спадар Павал, з Вашага досьведу, калі хворыя трапляюць да Вас у цэнтар, у большасьці выпадкаў – у іх хвароба запушчаная, ці гэта першыя стадыі?

Маісееў: На вялікі жаль, большасьць нашых хворых зьвяртаецца па дапамогу, калі гэты працэс ужо ў трэцяй або чацьвертай стадыі.

Соўсь: Тут вельмі важнае пытаньне прафіляктыкі? Што рабіць, каб выявіць рак на самай першай стадыі?

Маісееў: На гэтае пытаньне адказаць адназначна вельмі і вельмі цяжка, бо тут цэлы комплекс праблем, зьвязаных ня столькі і ня толькі з самім хворым, але ўвогуле з той сытуацыяй, якая цяпер ня толькі ў Беларусі, але і ва ўсім сьвеце. Бо прафіляктыка – ня толькі для таго, хто рызыкуе захварэць, але і для лекараў, якія павінны абсьледаваць хворых, калі тыя зьвяртаюцца да іх першы раз. А мы маем справу з тым, што нават тое першаснае зьвяно – участковыя лекары-тэрапэўты, д
Адмоўная рыса ў хваробы – раку лёгкіх – тое, што на першай стадыі нічога не баліць
а якіх у першую чаргу зьвяртаюцца хворыя, большасьць зь іх ня мае засьцярогі наконт анкалягічных захворваньняў, яны часам ня ведаюць сымптомаў гэтай хваробы.

Да гэтага яшчэ варта дадаць і тое, што існуе непісьменнасьць насельніцтва наконт таго, як трэба сябе паводзіць, калі зьвяртацца да лекара. Ну і яшчэ ёсьць такая вельмі адмоўная рыса ў нашай хваробы – раку лёгкіх – тое, што на першай стадыі нічога не баліць. Балець пачынае, калі ёсьць нейкія ўскладненьні, прарастаньне ў іншыя органы і г.д.

Соўсь: А якія сымптомы павінны выклікаць трывогу, каб чалавек зьвярнуўся да лекара?

Наш народ цярплівы і найчасьцей так і адбываецца: сёньня трэба садзіць бульбу, заўтра пасьвіць кароў, а здароўе можа і пачакаць
Маісееў
: Любыя сымптомы, якія нехарактэрныя для здаровага стану, калі чалавек пачынае адчуваць, што ў ягоным арганізме нешта ня так – ён павінен ісьці да лекара. Ні ў якім разе нельга так ставіцца да свайго здароўя – “А, нешта забалела, але ўсё пройдзе...” Але наш народ цярплівы і найчасьцей так і адбываецца: сёньня трэба садзіць бульбу, заўтра пасьвіць кароў, а здароўе можа і пачакаць...

Соўсь: Павал, напэўна Вам даводзілася гаварыць людзям, што яны хворыя на рак. Гэта цяжка. Як Вы гэта робіце? Якія словы знаходзіце? Якая тут ёсьць лекарская этыка?

Маісееў: Этыка тут, вядома, ёсьць. Але акрамя этыкі тут ёсьць яшчэ і супярэчнасьць паміж тым, што лекар ня можа і не павінен казаць хвораму пра тое, што ён хворы на рак, і тым, што ёсьць закон, паводле якога хворы мае права мець дакладную інфармацыю аб стане свайго здароўя. Маё асабістае меркаваньне на гэты конт – чалавек, калі ён хоча, ён павінен ведаць, а калі ня хоча – дык хай і ня ведае. Таму мы маем справу з тым, што нават такая сытуацыя, калі чалавек можа і думае, што ён павінен ведаць пра стан свайго здароўя ўсё, але калі даводзіцца яму пра гэта сказаць, ён упадае ў роспач і можа нарабіць нейкіх учынкаў, пра якія пасьля будзе шкадаваць, але ўжо нічога ня зьменіш. Тут вельмі складаная сытуацыя – ня толькі для хворага, але і для лекара.

Соўсь: Як вы лічыце, ці дыягназ рак ёсьць сьмяротным прысудам?

Маісееў: Усё залежыць ад таго, як чалавек ставіцца да сваёй хваробы. Калі ён здольны зь ёй змагацца і верыць у станоўчы вынік, то такога хворага і лячыць прасьцей. А калі чалавек прыйшоў да нас з думкай, што ў гэтым жыцьці ўжо ўсё страчана і ніякіх шанцаў у яго няма – такога хворага лячыць вельмі складана.

Госьцю Начной Свабоды Паўлу Маісееву 44 гады. Нарадзіўся ў Паставах. Сын вайскоўца, але дзяцінства правёў у Беларусі, адрозна ад многіх сем’яў ваенных. Марыў стаць, як бацька ваенным. Але, калі паспрабаваў паступіць, аказалася, што праблемы са здароўем. У выніку вырашыў стаць лекарам. Калі выпускнікоў разьмяркоўвалі пасьля інстытуту, на паседжаньні прысутнічаў тагачасны дырэктар Інстытуту анкалёгіі прафэсар Ігар Жакаў. Ён паслухаў развагі студэнта, падышоў да яго і запрасіў у інстытут. На той момант, як згадвае Павал Маісееў, што такое анкалёгія, ведаў толькі з падручнікаў, уяўленьня пра тое, што яго чакае, -- ня меў.

Соўсь: Павал, ніколі не пашкадавалі аб сваім выбары?

Маісееў: Ніколі не шкадаваў і буду спадзявацца ніколі ня буду шкадаваць.

Соўсь: Рыхтуючыся да нашай гутаркі я недзе прачытала, што на раньніх стадыях злаякасныя пухліны вылечваюцца цалкам больш чым у 95 працэнтах выпадкаў. Ці так гэта?

Летась я сустракаўся з сваім хворым, якога лячыў больш за 12 гадоў таму
Маісееў
: Калі браць усе лякалізацыі, то, можа, так і будзе, калі і не 95%, то недзе 80-90%. Але ёсьць лякалізацыі, пры якіх станоўчы вынікі – амаль 100%. Але ёсьць і больш складаныя – там вынікі менш станоўчыя. Але на самай справе, калі кажуць, што рак – сьмяротная хвароба, дык гэта ня так. Сёньня мы можам зь ёй вельмі пасьпяхова змагацца, калі гэта робіцца своечасова і калі чалавек зьвяртаецца па дапамогу ў спэцыялізаваную ўстанову, напрыклад, у наш цэнтар або іншыя цэнтры, дзе можа быць аказаная сучасная кваліфікаваная мэдычная дапамога.

Соўсь: А Вы можаце прывесьці прыклад Вашых пацыентаў, якія выявілі рак на раньняй ступені і жывуць ужо доўгія гады?

Маісееў: У маім прафэсійным жыцьці ёсьць такія прыклады, калі людзі жывуць і па 10, і па 12 гадоў. Летась я сустракаўся з сваім хворым, якога лячыў больш за 12 гадоў таму. Але ж мы ведаем з практыкі ва ўсім сьвеце – прыклады, як той самы Роналд Рэйган або Вацлаў Гавэл, якія былі хворыя на рак, але працавалі і былі добрымі прэзыдэнтамі...

Соўсь: Павал, а колькі каштуе лячэньне раку? Ці ў стане шараговы беларус аплаціць паўнавартаснае лячэньне?

Маісееў: У Беларусі лячэньне для беларускіх грамадзянаў бясплатнае. Усё – ад дасьледаваньня і да самых сучасных мэтадаў лекаваньня.

Госьцем Начной Свабоды быў кандыдат мэдыцынскіх навук анколяг Павал Маісееў. Ягоны жыцьцёвы дэвіз -- “Трэба рэальна глядзяць на рэчы і ніколі не паддавацца адчаю. Здаровы аптымізмам трэба выхоўваць усім нам”.
  • 16x9 Image

    Ганна Соўсь

    Ганна Соўсь нарадзілася ў Менску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў незалежнай газэце «Народная воля»(1997-2000). Ад 2000 году працуе на «Свабодзе». Кнігі на «Свабодзе» — «Дарога праз Курапаты» (аўтарка рэпартажаў), «Адзін дзень палітвязьня» (ідэя і ўкладальніца), «Адзін дзень палітвязьня. 2009-2011»(ідэя і ўкладальніца), «Жыцьцё пасьля раку» (аўтарка ідэі і каардынатарка праекту, рэдактарка). Аўтарка праекту «Расея і я», сэрыі інтэрвію з 12 экс-прэзыдэнтамі постсавецкіх кранаў. Сябра БАЖ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG