Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Таліне завяршаецца кангрэс беларусаў ЭЗ і ЗША


Праца форуму пачалася 1 сакавіка. Адным з яго арганізатараў зьяўляецца група “За вольную Беларусь” эстонскага парлямэнту.


Форум замежных беларусаў прывітаў міністар замежных спраў Эстоніі Урмас Паэт.

“Вольны сьвет не забыўся пра Беларусь, а самі беларусы не згубілі надзеі на перамогу дэмакратыі ў сваёй краіне і гатовы дзеля яе працаваць”, зьвярнуўся сёньня да ўдзельнікаў Кангрэсу кіраўнік эстонскага замежнапалітычнага ведамства.

Паводле Урмаса Паэта, істотную ролю ў разьвіцьці дэмакратыі ў Беларусі адыгрываюць замежныя дыяспары, у тым ліку і Эстоніі. Кіраўнік эстонскага МЗС выказаў упэўненасьць, што кангрэс пакладзе пачатак супрацоўніцтва розных беларускіх арганізацыяў.
XS
SM
MD
LG