Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыню культурніцкай камісіі партыі БНФ Франка Вячорку выклікаюць у ваенкамат Савецкага раёну Менску.


Франка 18 лютага адлічылі з трэцяга курсу факультэту журналістыкі БДУ з фармулёўкай “за акадэмічную непасьпяховасьць”. Франак Вячорка заявіў, што хавацца ня будзе і калі пойдзе служыць, то будзе рабіць усё магчымае дзеля беларусізацыі беларускага войска.

Сёньня ж у ваенкамат выклікалі й паплечніка Франка — Антона Каліноўскага. Яму паведамілі, што трэба прайсьці мэдычную прызыўную камісію.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG