Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Д.Мядзьведзеў не патрапіў у сьпіс “самых усенародных прэзыдэнтаў”


Дзьмітрый Мядзьведзеў не патрапіў у сьпіс “самых усенародных прэзыдэнтаў”, які друкуе расейская газэта “КоммерсантЪ”.


Дзьмітрый Мядзьведзеў – пераможца на выбарах прэзыдэнта Расеі набраў, паводле папярэдніх дадзеных, крыху больш за 70% галасоў выбарцаў, якія ўдзельнічалі ў галасаваньні.

Аднак гэты вынік далёка не самы лепшы ў сьвеце, піша сёньня расейская газэта “КоммерсантЪ” у артыкуле “Самыя ўсенародныя прэзыдэнты”. Журналісты склалі рэйтынг, які паказвае, наколькі пераканаўчымі былі тыя ці іншыя прэзыдэнцкія выбары ў сьвеце.

Першую дзесятку ачольвае Тэадора Абіянг Нгема Мбасога – прэзыдэнт Экватарыяльнай Гвінэі. На апошніх прэзыдэнцкіх выбарах у гэтай краіне (2002 год) за яго прагаласавалі 97,1% выбарцаў. На другім месцы прэзыдэнт Руанды Поль Кгнаме – 95,1%. Замыкае “прызавую” тройку прэзыдэнт Тунісу Зін аль-Абідзін бен Алі – 94,5%.

На чацьвёртым і пятым месцах нашы суседзі па СНД – Гурбангулы Бэрдымухамедаў ды Іслам Карымаў. У першай дзесятцы таксама кіраўнікі Гвінэі, Беларусі, Джыбуці, Таджыкістану ды Казахстану.

Як піша “КоммерсантЪ”, “ у Топ-10 увайшлі пароўну краіны, якія прадстаўляюць афрыканскі кантынэнт і СНД. Чым патлумачыць гэты геаграфічны фэномэн – незразумела”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG