Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Расколатае беларускае грамадзтва колецца далей…”


Пра што пісалі беларускія газэты 4 сакавіка ў розныя гады мінулага.


“Вясною 1925 году Багушэўскаму сельсавету, Бярэзінскага раёну (Меншчына), за добрую працу быў дадзены радыё-прыёмнік, — паведамляе ў 1928 годзе “Беларуская вёска”. — Кожны дзень, пакуль прыёмнік не сапсаваўся, зьбіраліся гаспадары слухаць перадачы з Менску, Масквы і іншых гарадоў. Цяпер наш радыё-прыёмнік хоча забраць Бярэзінскі райвыканком да сябе, паправіць і паставіць у мястэчку Бярэзіне. — Вы, — кажуць райвыканкомаўцы, — кіраваць прыёмнікам ня ўмееце, ды і ён вам непатрэбен. Гаспадары просяць “Беларускую вёску” дапамагчы ім у гэтай справе”.

“Віцебскі пролетарый” у 1938 годзе друкуе рэцэнзію на пастаноўку ў Менску “Вясельля ў Малінаўцы”: “У першую чаргу трэба ўказаць на мастацка няверную і палітычна шкодную трактоўку бандыта Папандопула, дзе рэжысура і выканаўца сваёй трактоўкай ідэалізуюць гэтага мацёрага аферыста і забойцу, робячы з яго юмарыста-адэсіта, такога сімпатычнага хлапчука з блатных, як быццам-бы толькі па слабаволлю папаўшага ў шайку бандытаў”.

Сяргей Паўлоўскі на гэтым тыдні 1998 году піша ў “Нашай Ніве” да гадавіны БНР: “Расколатае беларускае грамадзтва колецца далей на ўсё драбнейшыя аскепкі, усё больш варожа настроеныя паміж сабою. Бедныя і багатыя, беларускамоўныя і русіфікатары, канфармісты і апазыцыя, — ня бачачы пэрспэктывы, увесь сэнс сваей дзейнасьці зьмяшчаюць у сам раскол. Ніводная з прапанаваных ідэяў не аб’яднала народ, не пасяліла грамадзкага міру. Між тым, досьвед усіх без выключэньня краінаў рэгіёну паказвае, што такая ідэя ёсьць, і яна яшчэ не скарыстаная намі”.
XS
SM
MD
LG