Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сустрэча Андрэя Кіма з маці Тацянай Кім у сьледчым ізалятары на менскай вуліцы Валадарскага доўжылася 40 хвілін.


“Ягоную справу перадаюць у суд, таму мне і далі сустрэчу. Сын трымаецца мужна, на ўмовы ня скардзіўся, ня траціць надзеі, што хутка выйдзе на волю. Усім дзякуе за падтрымку, віншуе з надыходам вясны і перадае віншаваньні з 25 сакавіка”, — распавяла “Свабодзе” Тацяна Кім.

Актывіст дэмакратычнага руху Андрэй Кім быў арыштаваны месяц таму. Маладога чалавека абвінавачваюць ў пагрозе гвалту ў адносінах да міліцыянта, за што яму пагражае некалькі гадоў зьняволеньня. Беларуская апазыцыя і праваабаронцы дамагаюцца вызваленьня Андрэя Кіма, якога лічаць палітвязьнем.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG