Лінкі ўнівэрсальнага доступу

” Трэба перасьцерагацца паўзучай прыватызацыі з боку Расеі”


Алесь Лагвінец, палітоляг, дарадца ў міжнародных пытаньнях Аляксандра Мілінкевіча, лічыць, што з абраньнем Дзьмітрыя Мядзьведзева новым прэзыдэнтам Расеі, разьлічваць на вялікія зьмены ў беларуска-расейскіх дачыненьнях не варта.

Зьменаў у зьнешняй палітыцы Расеі ня будзе

“Грунтуючыся на ўсіх тых дэклярацыях, якія ўчора ўвечары зрабіў спадар Мядзьведзеў, можна меркаваць, што зьменаў у зьнешняй палітыцы Расеі ня будзе. І таму беларусам варта навучыцца ўзаемадзейнічаць з Расеяй на узаемавыгаднай, празрыстай аснове. І таксама трэба вельмі перасьцерагацца паўзучай прыватызацыі Беларусі з боку Расеі”, - перакананы Алесь Лагвінец.

“Замарожваньне сёньняшняга беларускага стану і захаваньне вельмі неэфэктыўнай эканамічнай мадэлі робіць вельмі ўразьлівай усю нашу эканоміку і ўсю нашу дзяржаву”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG