Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Подлы шпіён Шаранговіч і яго саўдзельнікі…”


Пра што пісалі беларускія газэты 3 сакавіка ў розныя гады мінулага.


“Вольная Беларусь” у 1918 годзе ў рэдакцыйным артыкуле піша: “Карыстаючы з народнай цемнаты, павадыры маскоускай дэмакратыі, згуртованыя у рады работніцкіх, селянскіх і салдацкіх дэпутатау, дзеля лягчэйшаго утрымання свайго уладарства, абазвалі нацыянальны рух буржуазным і контррэвалюцыйным і сталі крывёю і залезам бараніць свае панаванне. Так была задушана Украіна, разагнаты першы Усебеларускі Зьезд і зьнішчаны усе цэнтральныя беларускія арганізацыі”.

“Звязда” ў 1938 годзе паведамляе пра чарговы гучны працэс над “ворагамі” народу: “Подлы шпіён Шаранговіч і яго саўдзельнікі рыхтавалі квітнеючай Совецкай Беларусі лёс Заходняй Беларусі, стогнучай пад ботам польскага фашызма. Яны хацелі ператварыць нашу краіну ў суцэльны засценак, у забітую, жабрацкую калонію польскага і германскага фашызма, хацелі аддаць беларускі народ на расправу і з’ядзенне панам Скірмунтам, Патоцкім і Радзівілам”.

На старонках “Народнай волі” ў 1998 годзе Іосіф Налівайка з Мсьціслаўскага раёну выказваецца гэткім чынам: “Не імкнучыся прынізіць чыю б там ні было годнасьць, шчыра скажу: і ад цяперашняга Нацыянальнага сходу рэспублікі не чакаю нічога добрага. Бо ў большасьці сваёй яны прыхільнікі савецкай ідэалёгіі і ніколі не пазбавяць ані сябе, ані шматлікую армію чыноўнікаў усялякіх ільготаў і прывілеяў… А вось нашага прэзыдэнта я паважаю як галаву дзяржавы, яе сымбаль… І лічу, што на будучых выбарах яму не пагражае небясьпека, як намаўляе апазыцыя, ня быць зноў абраным”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG