Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Каля расейскай амбасады ў Менску адбыўся пікет пад лёзунгам: “Не дапусьцім расейскай атамнай зброі ў Беларусі!”.


Яго правялі актывісты незарэгістраваных Беларускага нацыянальна-дэмакратычнага цэнтру, Беларускай партыі Свабоды і Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.





Каля дзесяці чалавек зь бел-чырвона-белым сьцягам утварылі ланцуг перад расейскай амбасадай. Яны трымалі плякаты: “Не дапусьцім расейскай атамнай зброі на Беларусі!”, “Расейскай ядзернай акупацыі Беларусі – НЕ!”, “Свабоду Беларускай Аўтакефаліі!” і іншыя.





Пікет працягваўся некалькі хвілінаў. Яго ўдзельнікі з розных рэгіёнаў Беларусі скандавалі: ”Незалежнасьць!” Міліцыянты перапісалі зьмест плякатаў, але нікога не затрымалі.

Лідэр незарэгістраванай Беларускай партыі Свабоды Сяржук Высоцкі сказаў, што новы кіраўнік Расеі мусіць пачуць голас беларусаў:

“Мы сёньня прыйшлі разам з нашымі ўкраінскімі сябрамі выказаць свой пратэст супраць плянаў разьмяшчэньня ў Беларусі ядзернай зброі. Мала таго, што Беларусь фактычна зрабілі калёніяй Расеі, цяпер пляны разьмяшчэньня тут ядзернай зброі як і пабудова атамнай станцыі па расейскім праекце – гэта фактычна пляны зьнішчэньня беларускага народа”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG