Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Салігорску спэцназ разагнаў акцыю


У Салігорску спэцназаўцы затрымалі актывістаў апазыцыйнага руху

Cярод затрыманых ёсьць пэнсыянэры, якія прыйшлі сёньня на плошчу, каб выказаць сваё стаўленьне да сацыяльнай палітыкі ўладаў. Паводле назіральнікаў, у Салігорску на плошчу выйшлі каля 300 чалавек. Напярэдадні акцыі актывісты моладзевага руху раскідалі паведамленьні ў паштовыя скрыні з заклікам выйсьці на вуліцу, каб выказаць сваё стаўленьне да адмены льготаў ды іншых сацыяльных пытаньняў.

Спэцназ жорстка разагнаў акцыю. У міліцыі знаходзяцца Ўладзімер Шыла і ягоны сын Іван, Крысьціна Самойлава, Уладзімір Валабуеў ды іншыя. Аднаго пэнсіянэра, якому стала кепска, забрала хуткая дапамога.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG