Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніцтва Эўразьвязу адрэагавала на інтэрвію кіраўніка кампаніяў мабільнай сувязі “Telekom Austria Group” і “Mobilkom Austria” Барыса Немзіча ва ўчорашняй “Financial Times”.


У размове з брытанскім выданьнем Немзіч, у прыватнасьці, сказаў: “Беларусь лепшая для бізнэсу, чым Брусэль… Да нас у Беларусі паставіліся нашмат лепш, чым у Брусэлі”.

Як паведамляе аўстрыйскае інфармацыйнае агенства АРА, тое, што Немзіч параўноўвае ЭЗ і аўтарытарную Беларусь, выклікае ў Эўракамісіі зьдзіўленьне.

“Мы ня ведаем, на што ён скардзіцца”, заявіў прадстаўнік эўракамісаркі па тэлекамунікацыях Вівіян Рыдынг. Паводле словаў прадстаўніка Рыдынг, “выказваньні Немзіча хутчэй зьвязаныя з апошнім балянсам аўстрыйскага канцэрну. Даходы “Telekom Austria” у мабільнай тэлефоннай сувязі склалі летась 10%”.

Паводле прадстаўнікоў Эўракамісіі, ёсьць надзея, што “спадар Немзіч бывае ня толькі ў спадара Лукашэнкі, але час ад часу і ў Брусэлі з тым, каб паразмаўляць са спадарыняй Рыдынг”, бо “кіраўнік “Telekom Austria” зацікаўлены таксама і ва ўнутрыэўрапейскім рынку”.

Як падае АРА, на гэтым тыдні акцыі “Telekom Austria” ўпалі прыкладна на 14%.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG