Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня з ізалятара вызвалілі прадпрымальніка з Узды Віктара Крываля.


Нагадаем, ён быў асуджаны 18-га лютага на 15 сутак арышту нібыта за тое, што раздаваў улёткі зь інфармацыяй аб мітынгу прадпрымальнікаў.

Віктар Крываль аб’явіў пра пачатак галадоўкі, пратэстуючы супраць незаконнага, як ён лічыць, прысуду.

Віктар Крываль апавёў:

“Роўна 13 дзён прайшло з дня затрыманьня. Паколькі я на другі ж дзень аб’явіў пра галадоўку, то прынялі рашэньне, што штодня будзе прыяжджаць фэльдшар і сачыць за маім станам здароўя. А сёньня, на 13-ы дзень прыехаў ня фэльдшар, а намесьнік галоўнага доктара. Ён напісаў, што па стане здароўя я не магу знаходзіцца ў ізалятары. Доктар сказаў, што трэба ехаць у шпіталь. Але я адмовіўся. Тады яны проста выкінулі мяне з ізалятару”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG