Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чакалася, што канцэрт можа быць аншлягавым, але гэтага не адбылося.


Магчыма, у гэтым вінаватыя высокія, як на канцэрты беларускіх выканаўцаў, кошты на квіткі: ад 40 да 65 тысячаў.

Другая акалічнасьць, якая трошкі зьдзівіла, і нават можа быць непрыемна: было вельмі мала прэсы. У адрозьненьне ад мінулых гадоў, калі ўсё аж бурліла ад прысутнасьці журналістаў, сёлета за кулісамі ўсё ціха і спакойна.

Рок-кароны ўручаліся ў 10 намінацыях і было некалькі спэцыяльных прызоў.

"Адкрыцьцё году" – гурт "Дети детей" за альбом "Конверты для снов".

"Прарыў году" – наваполацкі гурт "Фляўс і Кляйн".

"Кліп году" і "Найлепшая песьня году" – "Капитал" ("Ляпис Трубецкой", рэжысэр кліпа - Аляксей Церахаў)

"Выканаўца году" (паводле вынікаў народнага галасаваньня на партале “Тузін гітоў”) – Лявон Вольскі ("N.R.M.").

“Альбом году” — "Stasi" ("Нэйра-Дзюбель").

"Праект году" – альбом "Калыханкі" беларускага прадстаўніцтва дзіцячага фонду ААН (UNISEF).

"Рок-князёўна году" – Вольга Самусік, вакалістка гурта "Тарпач".

Намінацыя "Традыцыя і сучаснасць" – гурт “Osimira” (Магілёў) за альбом “Druva”.

Пераможцам "Рок-каранацыі — 2007" стаў гурт "Нэйра-Дзюбель".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG