Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд спыніў справу супраць БХК


Вярхоўны суд Беларусі разгледзеў заяву Міністэрства юстыцыі аб адмове ад прэтэнзіяў да Беларускага Хэльсынскага камітэту і закрыў справу аб прыпыненьні дзейнасьці гэтай праваабарончай арганізацыі.


“Нарэшце прынятае справядлівае рашэньне. Мяркую, яно тычыцца ня толькі нашай арганізацыі. Гэта і сьведчаньне агульнага вяртаньня сытуацыі ў краіне на прававыя рэйкі”, — пракамэнтаваў рашэньне Вярхоўнага суду выканаўца абавязкаў старшыні БХК Алег Гулак.

Пазалетась Мін’юст зьвярнуўся ў Вярхоўны суд з просьбай прыпыніць дзейнасьць БХК нібыта за парушэньні падатковага заканадаўства. Сёньня стала вядома, што ад гэтых прэтэнзій чыноўнікі адмовіліся самі.

“Зараз мы паспрабуем аднавіць наш грашовы рахунак, каб далей дзейнічаць паўнавартасна”, — паведаміў пра пляны арганізацыі Алег Гулак.

Нагадаем, чатыры гады таму БХК абвінавацілі ў няплаце падаткаў з тэхнічнай дапамогі ТАСІС, якую Эўразьвяз прызначае, сярод іншага, на праваабарончыя праграмы. У выніку грашовы рахунак арганізацыі замарозілі, супраць старшыні БХК і галоўнага бухгальтара завялі крымінальную справу, а Эўразьвяз спыніў фінансаваньне праграмаў. Кіраўніцтва Эўразьвязу і праваабарончыя арганізацыі сьвету запатрабавалі ад беларускіх уладаў спыніць перасьлед Беларускага Хэльсынскага камітэту.
XS
SM
MD
LG