Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд апраўдаў актывістку Юлію Сіўцову


У судзе Савецкага раёну Менску апраўдалі моладзевую актывістку партыі БНФ Юлію Сіўцову. Увечары 27 лютага яе разам зь Яўгенам Пятліцкім затрымалі на вуліцы Някрасава, калі яны зьбіралі подпісы жыхароў раёну за адкліканьне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Уладзімера Крука.


Юлію і Яўгена абвінавацілі ў распаўсюдзе ўлётак з заклікам выйсьці 25 сакавіка на вулічную акцыю. Улёткі знайшлі ў заплечніках маладых людзей. Ноч Юлію і Яўгена трымалі ў міліцыі, а пасьля суду, працяг якога прызначылі на 29 лютага, адвезьлі ў турму на вуліцы Акрэсьціна.

Сёньня судзьдзя Аксана Ралява заслухала паказаньні жыхароў дому і пастанавіла апраўдаць Юлію Сіўцову.

XS
SM
MD
LG