Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Сідорскі сустрэнецца зь Ю.Цімашэнкай


Кіраўнік беларускага ўраду Сяргей Сідорскі ў сакавіку альбо ў красавіку правядзе перамовы са сваёй украінскай калегай Юліяй Цімашэнкай.


Адпаведная дамова была дасягнутая сёньня ў Менску падчас візыту ў Беларусь першага намесьніка спадарыні Цімашэнкі — Аляксандра Турчынава.

Спадар Турчынаў прыляцеў у Менск для ўдзелу ў паседжаньні міжурадавай супольнай беларуска-ўкраінскай камісіі ў справах гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. На паседжаньні бакі адзначылі, што летась таваразварот паміж дзьвюма краінамі склаў больш за тры мільярды даляраў.

Аналітыкі адзначаюць, што Беларусь і Ўкраіна зацікаўленыя ў зьмяншэньні сваёй энэргазалежнасьці ад Расеі. Менавіта тут, адзначаюць яны, Менск і Кіеў могуць знайсьці паразуменьне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG