Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Івацэвічы: міліцыянты затрымалі Аляксандра Мілінкевіча


Пад пагрозай зрыву аказалася плянаваная на сёньня сустрэча лідэра незарэгістраванага руху “За Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча з жыхарамі Берасьця.


Сябра руху “За Свабоду” Аляксей Кавалец паведаміў “Свабодзе”, што ля райцэнтра Івацэвічы міліцыянты затрымалі аўтамабіль, у якім знаходзіўся Аляксандар Мілінкевіч:

“Палітык дастаўлены ў Івацэвіцкі РАУС. Міліцыя сьцьвярджае, што нібыта раней вадзіцель аўтамабіля праігнараваў патрабаваньне супрацоўнікаў ДАІ спыніцца”.

Спадар Кавалец удакладніў, што сёньня ў Берасьці загадзя былі прызначаныя сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча з журналістамі, грамадзкімі актывістамі і гараджанамі.

XS
SM
MD
LG