Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шаноўныя слухачы! Мы ўдзячныя за вашыя меркаваньні і прапановы. Вы робіце наша з вамі радыё больш зьмястоўным і цікавым. Аўтар найлепшага званка, паведамленьня, падказкі будзе атрымліваць прыз. Пераможцу абвяшчаем штонядзелі ў аглядзе тэлефанаваньняў за тыдзень. Нагадаем: тэлефон “Свабоды” ў Менску 266-39-52, працуе 24 гадзіны на суткі. Нумар мабільнай сувязі для СМС-паведамленьняў: 8-029-391-22-24.


28 лютага былы кандыдат на прэзыдэнта, палітвязень Аляксандар Казулін заклікаў апазыцыю сесьці за стол перамоваў з уладамі і знайсьці выйсьце дзеля захаваньня незалежнасьці краіны і пабудовы дэмакратычнай Беларусі. Водгук нашага слухача:

Віктар: “Я ня згодны з Казуліным. Калі сядзе за стол з Лукашэнкам, то гэтым самым прызнае, што той — легітымны прэзыдэнт і абраны згодна з законам. Увесь сьвет яго не прызнае за прэзыдэнта і зь ім за стол не сядае”.

28 лютага Аляксандар Казулін таксама заявіў, што даруе Аляксандру Лукашэнку. “Я дарую яму ўсё, што перажыла наша сям’я. Мы ўсе ходзім пад Богам і павінны спадзявацца на яго волю”, — заявіў палітык.

Спадар : “Мяне цікавіць, як здароўе Казуліна, які прабачае прэзыдэнта”.

Тэлефанаваньне камэнтуе Ніна Шыдлоўская, прэсавая сакратарка Аляксандра Казуліна ў часе выбарчай кампаніі 2006 году:

“Казулін падчас гэтай трагічнай сытуацыі ў сям’і быў і застаецца (я сьведка гэтаму) абсалютна адэкватным чалавекам. Фізычнае здароўе, асабліва пасьля працяглай галадоўкі, у яго досыць складанае. Аднавіць яго там ён наўрад ці зможа пасьля такой нагрузкі. Але псыхалягічна гэта абсалютна ўраўнаважаны чалавек, які ведае, што ён кажа і што робіць і які адказвае на за свае ўчынкі і словы. Тое, што ён дараваў Лукашэнку, гэта ня ёсьць рука, працягнутая дзеля нейкага сяброўства. Гэта хутчэй боскае прабачэньне, калі вінаватым перад табою ты даруеш”.

На нумар “Свабоды” ў Менску 266-39-52 працягваюць паступаць спачуваньні з нагоды сьмерці Ірыны Казулінай. 27 лютага яе пахавалі на могілках вёскі Тарасава, што пад Менскам.

Уладзімер, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў 1937—38 гг., Менск: “Я выказваюся на тэму дня. Свабоду Аляксандру Казуліну! Маё глыбокае спачуваньне яму з нагоды страты самага блізкага чалавека — жонкі Ірыны. Свабоду Аляксандру Казуліну!”

Архіяпіскап Юры Першы (Рыжы): “Амэрыканскі сусьветны патрыярхат складае свае спачуваньні для Аляксандра Казуліна з нагоды сьмерці жонкі. І ўсяго найлепшага цэлай сям'і Ірыны Казулінай. Няхай Гасподзь застанецца з вамі”.

Сёньня мы таксама атрымалі такія тэлефанаваньні:

Спадарыня: “Сплянаваная правакацыя, каб запхнуць Аляксандра Казуліна ў турму, ізаляваць ад грамадзтва цяпер вывернулася зусім па-іншаму: як яго запхнуць за мяжу і не пусьціць у Беларусь. А ён з народам. Толькі б вытрымаў. У Беларусі ідзе грамадзянская вайна, як бы вонкава прыкрытая. І гэта вайна ўсё больш жорсткая. Людзі на мяжы цярплівасьці. Беларусы яшчэ церпяць. Дакуль?! Можа, Бог адступіўся?”

XS
SM
MD
LG