Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Cёньня 29 дзень лютага, што здараецца раз на чатыры гады, у так званыя “высакосныя гады”. Акрамя таго дадатковы дзень 29-га лютага выпадае менавіта на пятніцу раз на 28 гадоў.

Традыцыйна лічыцца, што народжаныя 29 лютага – людзі шчасьлівыя, адораныя інтуіцыяй і здольнасьцю прадказваць будучыню. Існуе павер’е, што пара, якая пабярэцца шлюбам якраз ў гэты дзень, будзе шчасьлівая ў сваім сямейным жыцьці. У англа-саксонскай традыцыі ёсьць яшчэ адзін цікавы звычай, які паходзіць ажно з 5-га стагодзьдзя нашай эры, з часоў сьвятога Патрыка , патрона Ірляндыі, гэта звычай жаночых залётаў і сватаньня. Жанчына сама магла ў гэты дзень прапанаваць свайму абраньніку руку і сэрца, і адмова лічылася нядобрым знакам.
Паводле паданьня, у 13-м стагодзьдзі каралева Маргарыта Шатляндзкая прыгразіла жаніху штрафам, калі той не прыйме яе шлюбную прапанову. Прынята лічыць, што звычай паводле якога у любоўных справах жанчына мела права выявіць ініцыятыву, магла сама заляцацца, а таксама выключна ў гэты дзень апранаць мужчынскія нагавіцы, выдатна паспрыяў эмансіпацыі жанчын.
Насуперак ангельскай традыцыі, грэкі лічаць, што 29 лютага --няшчасны дзень і усяляк пазьбягаюць шлюбаў ў гэты дзень.
XS
SM
MD
LG