Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы Польшчы -- пра інцыдэнт са сьцягам <img src="/img/icon-video.gif" border=0 />


Cтаршыня Беларускага саюзу ў Польшчы Яўген Вапа, старшыня Беларускага гістарычнага таварыства Алег Латышонак і старшыня Беларускага аб’яднаньня студэнтаў Радаслаў Дамброўскі зьвярнуліся зь лістом да прэм'ер-міністра Польшчы Дональда Туска.


Аўтары ліста зьвяртаюць увагу польскага прэм'ера на здарэньне ў Беластоку падчас Фэстывалю беларускай песьні 23 лютага. Тады два студэнты з Беларусі, якія вучацца ў Польшчы па праграме імя Кастуся Каліноўскага, разгарнулі бел-чырвона-белы нацыянальны сьцяг. Гэтыя маладыя людзі былі сілай вынесены з залі ахоўнікамі, хаця яны спакойна стаялі каля сцэны, адзначаецца ў лісьце. Аўтары ліста таксама даслалі Дональду Туску кампакт-дыск з запісам усяго здарэньня.

Аўтары ліста адзначаюць, што ніхто з прысутных на фэстывалі польскіх парлямэнтарыяў і мясцовых дэпутатаў, а таксама зь іншых прадстаўнікоў улады не адрэагаваў на інцыдэнт.

У лісьце пішацца: "Вы, Спадар Прэм’ер, як гісторык і колішні дзеяч дэмакратычнай апазыцыі дасканала разумееце як важную ролю ў атрыманьні Польшчай паўнаты незалежнасьці ў 1989 годзе адыгрывала адчуваньне гістарычнай і дзяржаўнай супольнасьці, сымбалем якога быў дзень 11 лістапада 1918 года. Сваімі ранейшымі выказваньнямі, паездкамі ў Беларусь і сустрэчамі з дзеячамі нашай супольнасьці ў кастрычніку 2005 года Вы ўмацавалі нас усіх у пераканьні, што дэмакратычная Беларусь заўсёды будзе карыстацца Вашай падтрымкай. У сувязі з гэтым зьвяртаемся да Вас з просьбай прыняць адэкватныя меры, каб падобная прафанацыя беларускага нацыянальнага сьцяга не паўтарылася ў будучым".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG