Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Казулін заклікаў абвясьціць 2008 год годам БНР. А таксама правесьці кангрэс усіх дэмакратычных сілаў і запрасіць на яго прадстаўнікоў рады БНР.


У асабістых адносінах з Аляксандрам Лукашэнкам Казулін заклікаў пачаць усё з чыстага ліста і забыцца на канфрантацыю. А.Казулін сказаў:

“Я дарую яму ўсё, што перажыла наша сям’я. Мы ўсе ходзім пад Богам і мусім пакладацца на яго волю”.

А.Казулін заклікаў ўсіх сесьці за стол перамоваў з уладамі і знайсьці выйсьце для захаваньня незалежнасьці краіны і пабудовы дэмакратычнай Беларусі.

А.Казулін сказаў:

“Наступіў момант ісьціны”.

А.Казулін не разьлічвае, што яго вызваляць канчаткова ўжо сёньня і ў пэрыяд да 25 сакавіка:

“Я вяртаюся ў калёнію і буду далей спакойна чакаць вырашэньня свайго лёсу”.

Ён сказаў, што на сёньняшнюю пазыцыю паўплывалі падзеі двух апошніх дзён:

“Сёньня я прачнуўся іншым чалавекам”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG