Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывістаў судзяць за збор подпісаў


Судзьдзя Савецкага суду Менску Аксана Рэлява разгледзела справу актывісткі моладзі БНФ Юлі Сіўцовай.


Судзьдзя вырашыла, што трэба выклікаць у суд дадатковых сьведак, жыхароў дому, дзе Юля зь Яўгенам зьбіралі подпісы за адкліканьне дэпутата Уладзімера Крука.

Але міліцыянты не адпусьцілі дзяўчыну а павезьлі яе зноў Савецкі РАУС. Яны паведамілі, што да суду яе будуць трымаць на Акрэсьціна. Цяпер пачаўся разгляд справы Яўгена Пятліцкага ў судзе Савецкага раёну Менску. Актывістаў Яўгена і Юлю затрымалі ўчора ўвечары.
XS
SM
MD
LG