Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брусэль і Менск могуць дамовіцца 7 сакавіка


Падпісаньне пагадненьня паміж Эўразьвязам і Беларусьсю аб адкрыцьці ў Менску офісу Эўракамісіі (выканаўчай улады Эўразьвязу) заплянаванае на 7 сакавіка. Пра гэта Радыё “Свабода” сёньня раніцай пры ўмове ананімнасьці паведаміў высокапастаўлены чыноўнік Эўразьвязу.


Ён прынамсі сказаў: “Мы чакаем, што 7 сакавіка віцэ-міністар замежных справаў Беларусі спадар Валеры Варанецкі паставіць свой подпіс пад гэтым дакумэнтам. Падпісаньне пагадненьня пройдзе ў Брусэлі”.

Дагэтуль беларускімі справамі займаецца офіс Эўракамісіі, які знаходзіцца ў Кіеве і ахоплівае сваёй дзейнасьцю Ўкраіну ды Беларусь. Дарэчы, на пачатку сваёй працы гэты офіс займаўся і Малдовай. Але ўжо больш за два гады таму ў Кішынэве пачаў працаваць самастойны офіс.

Эўразьвяз прапанаваў беларускім уладам стварыць самастойны офіс у Менску яшчэ на пачатку 2006 году. Але сваю згоду на гэта Аляксандар Лукашэнка даў амаль праз два гады. Менавіта ён даручыў Валеру Варанецкаму падпісаць неабходныя дакумэнты.

XS
SM
MD
LG