Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Нямеччына і Расея абвяшчаюць спыненым стан вайны”


Пра што пісалі беларускія газэты 28 лютага ў розныя гады мінулага.


“Оршанский вестник” у 1918 годзе друкуе нямецкія ўмовы міру: “Петраград. Адказ нямецкага ўраду на зварот рускага ўраду ад 19 лютага 1918 году. Нямеччына гатовая аднавіць з Расеяй мірныя перамовы і заключыць мір на ніжэй выкладзеных умовах. 1. Нямеччына і Расея абвяшчаюць спыненым стан вайны. Абедзьве нацыі перакананыя, што ў далейшым яны будуць жыць у міры і сяброўстве”.

“Звязда” ў 1938 годзе цытуе выступ пракурора БССР С.Новіка на VIII сесіі ЦВК БССР: “Той-жа Тураўскі райвыканком пастанавіў: забараніць малагадовым дзецям, прэстарэлым, малавумным і сляпым запальваць запалкі, распальваць самавары і затапліваць печы. І ўсякі, хто парушае гэту пастанову, павінен плаціць 100 рублёў штрафу. Ясна, што гэта варожая пастанова, несумненна, выкарыстоўваецца нашымі ворагамі”.

“Нядаўна перадавалі 21-ю (!) сімфонію Мяскоўскага, — піша Янка Маўр у 1948 годзе ў “ЛіМе”. — Ва ўступным слове дыктар доўга тлумачыў, які вялікі музычны скарб складаюць усе гэтыя сімфоніі, як высока ацэньваюцца яны заграніцай, якая выдатная і глыбокая гэтая 21-я сімфонія. А калі дайшло да музыкі, то яна прайшла міма вушэй, як і папярэднія дваццаць... Нездарма адзін наш маёр пісаў, што ён прайшоў усю вайну, быў некалькі разоў паранены, вынес цяжкія апярацыі, але ніколі так не пакутваў, як слухаючы новую сімфонію”.
XS
SM
MD
LG