Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Заўтра будуць судзіць Ю.Сіўцову і Я.Пятліцкага


Супрацоўнікі міліцыі затрымалі моладзевых актывістаў Партыі БНФ Юлію Сіўцову і Яўгена Пятліцкага на вуліцы Сурганава ў Менску.


Маладзёны зьбіралі подпісы жыхароў Савецкага раёну за адкліканьне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Уладзімера Крука. Міліцыянты знайшлі ў іх заплечніках некалькі ўлётак з заклікам выйсьці на вулічную дэманстрацыю 25 сакавіка ў Дзень Волі.

На Юлію і Яўгена склалі пратаколы за заклікі ўдзельнічаць у несанкцыянаванай уладамі акцыі. Затрыманых да суду будуць трымаць у турме на вуліцы Акрэсьціна.
XS
SM
MD
LG