Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: імша за супакой душы Ірыны Казулінай <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


У Магілёўскім касьцёле сьвятога Станіслава адбылася сьвятая імша за супакой душы Ірыны Казулінай. Два дзесяткі чалавек прыйшлі ў касьцёл, каб ушанаваць памяць жанчыны, якая самааддана змагалася за свайго мужа, за ягонае вызваленьне, бараніла гонар сваёй сям’і й сваёй бацькаўшчыны.

Журналіст Генадзь Суднік згадвае Ірыну Казуліну

Імшу адправіў пробашч і дэкан Магілёўскі айцец Раман Факсінскі. Падчас набажэнства айцец Раман прасіў Бога прыняць жанчыну, верную Божаму слову. Ён нагадаў, што ў часы перасьледу беларусы заўжды былі вернымі гэтаму слову. Да прысутнай на імшы грамады айцец зьвярнуўся са словамі – “сьцеражыце й пільнуйце душу сваю”.

Завяршылася імша гімнам “Магутны Божа”.

Вэтэран магілёўскага адраджэньня Раіса Катлярова разьвітваецца зь Ірынай Казулінай

XS
SM
MD
LG