Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Постсавецкая прастора: рост захворваньняў на сухоты


Гэнэральны дырэктар Усясьветнай арганізацыі аховы здароўя Маргарэт Чан прэзэнтуе справаздачу

Гэнэральны дырэктар Усясьветнай арганізацыі аховы здароўя Маргарэт Чан прэзэнтуе справаздачу

У сьвеце назіраецца рост захворваньняў на сухоты, не падатныя на лекі. Пра гэта сьцьвярджаецца ў новай справаздачы Ўсясьветнай арганізацыі аховы здароўя.


Паводле справаздачы, асабліва сур’ёзная сытуацыя склалася ў краінах былога СССР. У Расеі, Украіне, Малдове, Азербайджане і сярэднеазіяцкіх краінах колькасьць захворваньняў на сухоты вырасла да рэкордных велічыняў.

11 гадоў таму балтыйскія краіны вызначаліся як гарачы рэгіён у росьце захворваньняў на не падатныя на лекі сухоты
Экспэрты Ўсясьветнай арганізацыі аховы здароўя асабліва заклапочаныя тым, што расьце колькасьць захворваньняў, якія не паддаюцца лекаваньню стандартнымі прэпаратамі, якія выкарыстоўваліся цягам дзесяцігодзьдзяў. Так, у Баку, сталіцы Азэрбайджану, амаль чвэрць захворваньняў на сухоты клясыфікаваная як не падатная на лекі. У Mалдове такім жа зьяўляецца кожны пяты выпадак хваробы.

Экспэрты лічаць, што ў значнай ступені гэта выклікана разбурэньнем сыстэмы аховы здароўя ў краінах былога СССР. У барацьбе з сухотамі патрабуецца сталае назіраньне за пацыентамі, чаго там ня могуць дамагчыся. А вылечыць ад хваробы, калі яна не падатная на звыклыя прэпараты, больш складана і дорага.


"У такіх выпадках прыблізна ў 10 разоў больш складана вызначыць прэпарат, якім можна перамагчы хваробу"


Прадстаўнік Усясьветнай арганізацыі аховы здароўя Пол Нан, тым ня меней, лічыць, што можна мець посьпехі, калі ўрады паставяцца да праблемы ўсур’ёз:

“Я сьцьвярджаю, што ў такіх выпадках прыблізна ў 10 разоў больш складана вызначыць прэпарат, якім можна перамагчы хваробу. Аднак, зрабіць гэта можна. Прыкладам, 11 гадоў таму балтыйскія краіны вызначаліся як гарачы рэгіён у росьце захворваньняў на не падатныя на лекі сухоты. І вось жа за 10 гадоў зьнізілі колькасьць захворваньняў на сухоты ўвогуле і на не падатныя на лекі яе формы ў прыватнасьці. Трэба змагацца, хоць гэта і цяжка”.

Лекаваньне аднаго пацыента з не падатнымі на стандартныя прэпараты сухотамі на постсавецкай прасторы можа каштаваць ад 1 да 4 тысяч даляраў
Паводле ацэнак доктара Нана, лекаваньне аднаго пацыента з не падатнымі на стандартныя прэпараты сухотамі на постсавецкай прасторы можа каштаваць ад адной да чатырох тысяч даляраў. А тэрмін лекаваньня – у сярэднім каля двух гадоў. Часткова пацыент павінен знаходзіцца ў шпіталі, часткова – на амбуляторным лекаваньні.

Больш заможныя краіны, такія, як Расея ці краіны Балтыі, гэта могуць сабе дазволіць. Іншым жа, як гаворыцца ў справаздачы Ўсясьветнай арганізацыі аховы здароўя, запатрабуецца міжнародная дапамога.

Таксама трэба зразумець, што на сухоты хварэюць ня толькі турэмныя вязьні ці наркаманы, а і звычайныя людзі.
  • 16x9 Image

    Вячаслаў Ракіцкі

    Вячаслаў Ракіцкі – беларускі журналіст, тэатральны і кінакрытык, рэжысэр і сцэнарыст дакумэнтальнага кіно, перакладчык. Кандыдат мастацтвазнаўства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар Радыё Свабода з 1997 году.

XS
SM
MD
LG