Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Прыслухацца да Захаду і вызваліць палітвязьняў”


Ці павінны беларускія ўлады прыслухацца да патрабаваньняў Захаду й выпусьціць на волю палітвязьняў, якія застаюцца за кратамі? На гэтае пытаньне адказваюць мінакі на вуліцах Горадні.


Спадар: “Ды якіх палітвязьняў, колькі іх у нас? Паглядзіце, колькі іх сядзіць на Захадзе, дый у той самай Амэрыцы. Пра гэта яны маўчаць, а вінаваты заўсёды мы альбо іншыя, як, да прыкладу, Расея”.

Хлопец: “Мабыць, трэба прыслухацца да Захаду і ўсё ж павыпускаць іх. Хаця я, папраўдзе, ніколі пра гэта не задумваўся...”

Хлопец: “Я ня знаўца палітыкі, але думаю, што свабода й раўнапраўе павінны быць для ўсіх”.

Карэспандэнт: “Вы хочаце сказаць, што палітвязьняў не павінна быць?”

Улады настолькі заблыталіся, што ня могуць разабрацца з тэрмінам “палітзьняволены”. І калі яны цяпер зьменяць свае законы й вызваляць палітвязьняў, то давядзецца караць іх саміх
: “Канечне, не павінна ў нас быць палітвязьняў”.

Спадар: “Я лічу, што ўлады павінны прыслухацца да гэтых патрабаваньняў. Іншая справа, што нашы ўлады настолькі заблыталіся, што ня могуць разабрацца з тэрмінам “палітзьняволены”. І калі яны цяпер зьменяць свае законы й вызваляць палітвязьняў, то давядзецца караць іх саміх, а гэта наўрад ці будзе”.

Дзяўчына: “Трэба ўсіх іх вызваліць. Яны, асабліва разумныя, яшчэ спатрэбяцца, каб паслужыць беларускай дзяржаве”.

Хлопец: “Трэба вызваляць, але тое, што яны сядзяць, нідзе не афішуецца. А чаму яны павінны сядзець?”

Спадарыня: “Калі чалавек робіць злачынства, забівае каго-небудзь, то ён павінен сядзець у вязьніцы. Гісторыя сьведчыць, што, як правіла, зь цягам часу палітвязьні становяцца тымі людзьмі, якімі даводзіцца ганарыцца ўсяму народу. І ня трэба зь імі абыходзіцца як з крымінальнікамі, іх трэба ўсіх вызваліць”.

Спадарыня: “Я ніколі не была ў апазыцыі, заўсёды толькі “за”, але гэта не азначае, што падтрымліваю ўладу. Папросту спакойна жывём: мая хата з краю й я нічога ня знаю...”

Дзяўчына: “Канечне, іх трэба вызваліць, навошта й за што іх трымаць? Яны не зрабілі ніводнаму чалавеку шкоды. Не павінны гэтыя людзі сядзець за кратамі”.

Чалавек павінен мець сваю думку й нічога дзіўнага, што яму нешта не падабаецца ў гэтай уладзе
Яе сяброўка: “Я таксама лічу, што палітзьняволеных трэба вызваліць, нічога дрэннага гэтыя людзі не зрабілі. Павінна ж існаваць свабода слова...”

Спадар: “Чалавек павінен мець сваю думку й нічога дзіўнага, што яму нешта не падабаецца ў гэтай уладзе. Ва ўсім сьвеце існуе апазыцыя — гэта натуральна. Так што іх варта вызваліць. Вось паглядзіце, не спадабаўся ўладам Васіль Быкаў, і нават вуліцы ягонай у Горадні няма, хаця ён пражыў тут каля 30 гадоў. Яго ўвесь сьвет ведае й прызнае, а нашы гарадзенскія ўлады не прызнаюць, забыліся на яго імя. Я лічу, што нельга так рабіць...”


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG